Што з сабой узяць

Сувеніры

Магніты і паштоўкі з выявай помнікаў архітэктуры Навагрудка, буклеты, карты, пуцяводнікі можна купіць:
Магазін “Дзіцячы свет” (пл. Леніна, 1, тэл. (81597) 2-14-06)
Магазін “Падарунак” (будынак аўтавакзала)
Магазін “Сувенiрная лаўка “Збанок” (вул. Замковая,13)
Дом-музей Адама Міцкевіча (вул. Леніна, 1, тэл. (801597) 2-43-40)
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей (вул. Гродзенская, 2, тэл. (81597) 4-49-16), (81597) 2-14-70)
Традыцыйныя сувеніры (вырабы з саломкі і лазы, плеценыя паясы) зробленыя рукамі лепшых майстроў Навагрудчыны вы можаце набыць у “Цэнтры рамёсел” (вул. Чапаева, 13, тэл. (81597) 2-24-70).

Натуральныя прадукты

Республіка Беларусь традыцыйна і па праву славіцца сваімі натуральнымі прадуктамі. Так што ж мы раім узяць з сабою ў дарогу?

Напітак “Рысавіт” (квас бражэння негазірованы без прымянення кансерванта на аснове рысавага грыба) і квас “Бодрадар” (напітак бражэння безалкагольны газірованы на аснове расавага грыба) – іннавацыйныя прадукты, якія не маюць сабе падобных, вытворчасці ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” філіял “Навагрудскі вінзавод”.

Сказаць, дзе і калі з’явіўся сыр, немагчыма. Але затое дакладна вядома, што гэты прадукт дайшоў да нас яшчэ з першабытных часоў. ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія Дары” (http://novdar.by) – адно з буйнейшых малочных прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці. Прадпрыемства выпускае звыш 80 найменаванняў прадукцыі: сыры паўцвёрдыя, мяккія і расольныя, цэльнамалочную прадукцыю, сухое абястлушчанае і цэльнае малако. Адна з самых папулярных распрацовак прадпрыемства – элітныя сыры «PESTO RED» і «PESTO GREEN». Яны маюць не толькі арыгінальны смак, але і адрозніваюцца ад класічных сыроў сваім ярка-зялёным і чырвоным колерамі.

Далёка за межамі Рэспублікі Беларусь вядома прадукцыя прадпрыемстваў “Леор Пластык” ТАА(http://www.leor.by) і ТАА “Правіт” (http://www.provit.by).

СП “Леор Пластык” – прадпрыемства, якое перапрацоўвае акіянічную і рачную рыбную прадукцыю і вырабляе салаты з гародніны.

Кампанія “Правіт” з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці замарожаных паўфабрыкатаў і сумесяў з гародніны: пельмені, варэнікі, клёцкі, цэпеліны, блінчыкі мучныя, піца, гародніна, сумесі з гародніны, хінкалі і манты, нацыянальныя стравы, чабурэкі, фрукты і ягады.

Ну, і, безумоўна, не забудзьце пра мясцовыя слодычы на чайны стол. Хлебабулачныя і кандытарскія вырабы філіяла “Навагрудскі хлебазавод” заўсёды могуць стаць “салодкімі” сувенірамі, прывезенымі з Навагрудка!