Выдатныя мясціны

Руіны Навагрудскага замка

Навагрудскі замак – абарончае збудаванне, размешчанае на Замкавай гары. Па легендзе, замак пабудаваў у ХІІІ стагоддзі князь Міндоўг, які стаў першым Вялікім князем Літоўскім. Узводзіўся замак у тры этапы, з XIII па XVI стагоддзе. Меў 7 вежаў, палац, Замкавую царкву. Замак быў моцна пашкоджаны ў войнах сярэдзіны XVII стагоддзя, а канчаткова разбураны ў 1906 годзе шведамі падчас Паўночнай вайны. Помнік абарончага дойлідства.


Гара Міндоўга

Згодна з мясцовай легендай , тут пахаваны кароль Міндоўг, заснавальнік Вялікага княства Літоўскага. У 1993 годзе, ля падножжа гары быў устаноўлены памятны знак.


Курган Адама Міцкевіча (Курган Бессмяроцця)

Насыпаны па ініцыятыве Міцкевічскага камітэта ў 1924-1931гг. Тут знаходзіцца зямля, прывезеная з усіх краін, у якіх жыў Адам Міцкевіч. Ля падножжа Кургана ў 1998 годзе быў устаноўлены памятны знак.


Помнік Адаму Міцкевічу

Устаноўлены на тэрыторыі Малога замка ў 1992 годзе


Бюст Уладзіміру Высоцкаму

Устаноўлены ў Навагрудку ў лістападзе 2012 года.

Уладзімір Высоцкі ў 1969 годзе правёў на Навагрудчыне некалькі тыдняў падчас здымак фільма Віктара Турава “Сыны ідуць у бой” і напісаў да яго 3 песні.


Помнік Прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму

Помнік Прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму ў Навагрудку 10 лістапада 2007 года быў асвечаны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам Беларусі.

Адкрыццё помніка стала адным з цэнтральных падзей святкавання 690-годдзя ўтварэння Навагрудскай епархіі і 15-годдзя яе аднаўлення, якое было прымеркавана да 1015-годдзя праваслаўя ў Беларусі.


Памятны знак да 500-годдзя надання Навагрудку Магдэбургскага права

Устаноўлены ў 2011 годзе.


Скульптура рыцара

Устаноўлена каля гары Міндоўга ў 2014 годзе ў гонар 970-годдзя горада Навагрудка. Аўтар – Фёдар Саратцаў.


Алея ліхтароў арганізацый і ўстаноў Навагрудскага раёна

Кожны ліхтар выраблены па індывідуальнаму праекту і паказвае накірунак дзейнасці кожнай з арганізацый, якая ўстанавіла ліхтар.


Музей габрэйскага супраціву

Музей габрэйскага супраціву ў Навагрудку ў гады вайны знаходзіцца на тэрыторыі ГПТУ-193. Адчынены 24 ліпеня 2007 года. Комплекс уключае будынак суда, дома, у якіх знаходзіліся майстэрні, калодзеж і жылы барак. Экспазіцыя размяшчаецца ў былым бараку, уключае рэканструкцыю двух жылых памяшканняў, уваход у тунэль, і распавядае пра два галоўныя факты  габрэйскага супраціву ў Наваградку – уцёкі праз тунэль і габрэйскім партызанскім атрадзе пад камандаваннем Тувіі  Бельскага, якія робяць Навагрудак  унікальным  у гісторыі Халакоста ў цэлым.