Галерэя і музеі

Мастацкая галерэяСядзіба мастака Кастуся Качана”

Адрас: 231400 г. Навагрудак, вул. Замкавая, 9
Тэл: +37529 346 03 23, +37529 676 90 38
E-mail: gallery.kachan@gmail.com
Сайт: http://www.kachangallery.com/
Рэжым працы: з 10.00 да 19.00, выхадны – панядзелак, аўторак

Мастацкая галерэя пабудавана ў 2012 годзе. Знаходзіцца ў цэнтры Навагрудка, па дарозе з гарадской плошчы на Замкавую гару. У галерэі маюцца дзве вялікія выставачныя залы і майстэрня мастака. Да ўвагі гасцей прапануецца калекцыя шкла і антыкварнай мэблі.
Галерэя Кастуся Качана прымае як індывідуальных наведвальнікаў, так і турыстычныя групы. Праводзяцца экскурсіі, майстар-класы, дабрачынныя акцыі, творчыя сустрэчы. Галерэя запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых асоб.


УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку”

`

Адрас: 231400 г. Навагрудак, вул. Леніна, 1
Тэл. (801597) 3-42-12, (801597) 3-42-10
E-mail: mickiewicz@tut.by, gaiba@tut.by
Сайт: http://www.mickiewicz-museum.narod.ru/
Рэжым працы: з 9.00 да 18.00, выхадны – панядзелак

Дом-музей – гэта не толькі біяграфічная музейная экспазіцыя, прысвечаная вялікаму паэту Адаму Міцкевічу, але яшчэ і музей “пад адкрытым небам”. Гэта адноўленая шляхецкая сядзіба пачатку ХІХ стагоддзя: дом, флігель, клець, калодзеж, альтанка. Музей уключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.


УК “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей”

Адрас: 231400 г. Навагрудак, вул Гродзенская, 2
Тэл. (81597) 4-49-16, (81597) 4-59-08, 4-59-18
E-mail: ukngkm@mail.ru
Сайт: http://navagrudak.museum.by
Рэжым працы: з 9.00 да 18.00, выхадны – панядзелак

З 11 верасня 1992 г. дзейнічае музейная экспазіцыя, у якой прадстаўлена гісторыя і культура Навагрудчыны ад старажытных часоў да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Музейны фонд налічвае каля 24 000 музейных прадметаў.


Экспазіцыя “Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне ў гады Халакосту”

Адрас: 231400 г. Навагрудак, вул. Мінская, 68
Тэл. (81597) 4-46-16, (81597) 2-14-70
E-mail: ukngkm@mail.ru
Рэжым працы: с 9.00 до 18.00, выхадны – панядзелак

У 2007 годзе, на месцы былога яўрэйскага гета, была адкрыта мемарыяльная экспазіцыя “Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне ў гады Халакоста”. Экспазіцыя размешчана ў былым бараку, дзе ў час нямецкай акупацыі знаходзілася яўрэйскае гета. Яна ўключае ў сябе два пакоі, у якіх адноўлены інтэр’ер барака, рэканструкцыю ўвахода ў тунэль і экспазіцыю, якая расказвае пра гісторыю стварэння гета і арганізацыю ўцёкаў праз тунэль.

Экспазіцыя “Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне ў гады Халакоста” з’яўляецца часткай гістарычна-краязнаўчага музея. Пры жаданні наведаць дадзеную экспазіцыю, неабходна звяртацца ў Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей па адрасу: г. Навагрудак, вул. Гродзенская, 2. Тэл. (81597) 4-49-16, (81597) 2-14-70


Музей партызанскай славы

Адрас: 2131423 Навагрудскі раён, в. Чарэшля
Тэл: (801597) 7-57-00

Галоўная частка экспазіцыі знаходзіцца ў лесе, дзе ў гады вайны дзейнічала партызанская брыгада імя Дзяржынскага і займае плошчу каля 5 га. Зроблена рэканструкцыя зямлянак, медсанбата, бані, вучэбнага палігона, калодзежа. Гэта месца стала мемарыяльным комплексам. Усяго экспазіцыя налічвае каля 10 тысяч адзінак.


Этнаграфічны музей

Адрас: 231423 Навагрудскі раён, в. Чарэшля
Тэл: (801597) 7-57-00


Народны гісторыка-краязнаўчы музей Любчанскага краю

Адрас: 231425 Навагрудскі раён, г.п. Любча (школа)
Тэл: (801597) 7-15-96
E-mail: novlubcha@tut.by
Сайт: http://lubchsch.grodno.unibel.by/main.aspx?uid=560
Агульная плошча музейнага памяшкання складае 450 м.кв. Музей мае восем аддзелаў, у якіх налічваецца больш 1000 экспанатаў.
Адным з самых каштоўных экспанатаў музея з’яўляецца макет Любчанскага замка.


Народны гісторыка-краязнаўчы музей Валеўскага краю

Адрас: Навагрудскі раён, в.Валеўка, вул. Школьная, 18 (школа)
Тэл: (801597) 76-5-47
Сайт: http://smorgon-sad12.na.by/HTMLs/muzei-1zvestki.html

Гісторыка-краязнаўчы музей у Валеўцы працуе з 1955 года. За гэты час было сабрана 1,5 тыс. музейных прадметаў. У 1960-я гг. каля школы быў закладзены парк-дэндрарый. Тут сабраны найбольш характэрныя прадстаўнікі расліннасці з розных краін свету.


«Страчаная спадчына» — музей міні-макетаў гістарычных аб’ектаў Навагрудчыны

ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” ў сваёй працы робіць акцэнт на краязнаўчую дзейнасць, вядзецца пошукавая і выдавецкая работа. За шмат гадоў сабраны ўнікальны краязнаўчы матэрыял – успаміны землякоў, вершы мясцовых паэтаў, фотаздымкі гістарычных помнікаў. Распрацавана інтэрактыўная карта з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Навагрудчыны.

У 2016 годзе мы ў бібліятэцы стартаваў праект “Страчаная спадчына”. На аснове фатаграфічнага краязнаўчага матэрыяла, дзякуючы ўменню мастака Анатоля Іванавіча Бандзюкевіча і ўласным сродкам,  з’явіліся макеты партызанскай зямлянкі ў в. Чарэшля, палацава-паркавага комплексу Храптовічаў у в. Шчорсы, чыгуначнага вузла “Навагрудак” са стылізаванай мапай, Рыначнай (галоўной) плошчы Навагрудка 1921-1939 г.г .