Як даехаць

Навагрудак размешчаны ў 145 км ад Мінска і 160 км ад Гродна. Праз тэрыторыю раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж – Навагрудак – Ліда, Баранавічы – Навагрудак – Іўе, Навагрудак – Наваельня, Навагрудак – Любча.

Чыгуначнай дарогі ў горадзе няма, ехаць патрэбна на аўтобусе, маршрутцы альбо асабістым транспарце. Пазнаёміцца з часам адпраўлення транспарту можна тут (rasp.yandex.by).

Бліжэйшыя чыгуначныя станцыі знаходзяцца: г. Баранавічы (60 км), г. Ліда (60 км), в. Наваельня (30 км)

Гарадскі транспарт Навагрудка прадстаўлены 10 аўтобуснымі маршрутамі і маршрутнымі таксі.

Аўтавакзал Навагрудка.

Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 19, тэл. (801597) 21430.

Графік работы: штодзённа з 4.20 да 21.00.