Галоўнай прыроднай адметнасцю Навагрудчыны з’яўляецца яе рэльеф. Акрамя таго, што Навагрудак самы высокі горад Беларусі, ён вылучаецца тым, што мае самы вялікі для паўднёвай і заходняй Беларусі перапад рэльефа – 250 метраў (ад вышэйшай кропкі гары Замкавай да ўрэза Нёмана – 118 метраў над узроўнем мора) і гэта на працягу ўсяго 22 км.
На тэрыторыі Навагрудскага раёна дзейнічаюць 3 заказнікі мясцовага значэння (“Уселюбскі”, “Ізвенскі”, “Графская пушча”) і 3 рэспубліканскія ланшафтныя заказнікі (“Свіцязянскі”, “Налібоцкі”, “Навагрудскі”).
Возера Свіцязь
Адно з самых прыгожых і ўнікальных азёр Беларусі адначасова з’яўляецца самым вялікім па плошчы возерам раёна.
Здаўна існуе шмат легенд аб возеры, аб затопленым на яго дне Свіцязь-горадзе, аб русалках, якія жывуць у яго крыштальных водах. Гэтыя легенды і паданні знайшлі адлюстраванне ў бессмяротнай паэзіі Адама Міцкевіча.
Возера Літоўка
Недалёка ад Навагрудка знаходзіцца легендарнае возера Літоўка, аб якім ведаюць ва ўсім свеце дзякуючы паэме Адама Міцкевіча “Гражына”. У вобразе Гражыны злучылася жаночая прыгажосць і мужнасць патрыёткі свайго краю. Сюжэтам паэмы стала мясцовая легенда.
Парк у Навагрудку
Закладзены ў 1930-я гг. ля падножжа замкавай гары. У 1980-я гг. парк адносіўся да асноўных дэндралагічных паркавых аб’ектаў Беларусі. Нягледзечы на змены, якія адбыліся, парк адносіцца да лепшых па захаванасці сярод 28 сядзібных паркаў Гродзеншчыны.
Парк у Любчы
Улічваючы асобую значнасць, у 1980-я гг, паркавы комплекс. быў аднесены да “узору замкава-паркавай архітэкруры”. Усяго ў Беларусі было выдзелена толькі два такія рэдкія аб’екты: Любча і Мір.
Помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння з’яўляюцца:
Уселюбскі парк;
Дуб-трайнік (каля возера Свіцязь);
Пуцэвічская гара (в. Пуцэвічы);
Запольскія кангламераты (в. Заполле);
Вялікі камень Пліскі (Уселюбскае лясніцтва);
Вялікі камень Літоўскі са знакамі (в. Літоўка);
Святы камень Сянежыцкі (в. Сянежыцы);
Запольскі валун (в. Заполле);