Маршрут: г. Навагрудак , пл.Леніна – вул.Сечка – трасса Р5 (веладарожка) – брацкая магіла в.Брацянка – возера Літоука – в.Гарадечна – трасса Р10 (веладарожка) – вул. 1Мая – пл.Леніна
Працягласць маршруту: 15 км
Сёння возера Літоўка гэта аблюбаванае месца адпачынку навагрудчан, а калісьці было адным з любімых месцаў Адама Міцкевіча. Гэты маршрут дазваляе пабачыць найпрыгажэйшыя панарамы Навагрудчыны, Маршрут падыходзіць для спакойнага адзіночнага катання, катання групай веласіпедыстаў або сям’ёй. Веласіпедная дарожка, якая праходзіць уздоўж трасы Р5, пачынаецца на выездзе з горада і пралягае да возера Літоўка. Гэтак жа веласіпедная дарожка маецца на ўчастку трасы в. Гарадзечна – г. Навагрудак.
Найбольш цікавыя аб’екты на маршруце: музей Барыса Кіта, помнік на месцы расстрэлу вязняў навагрудскага гета, помнік прыроды “Вялікі камень Літоўскі”, фрагменты Навагрудскага замка, Фарны касцёл.