Эколага-інфармацыйны цэнтр на возеры Свіцязь

Праграма: “У гасцях у 12 месяцаў”

Запрашаем весела і карысна правесці выхадны дзень, канікулы. Прапануем арт-прадстаўленне пад адкрытым небам у Новы год і Масленіцу на жывапісным беразе возера Свіцязь. Вас чакае сустрэча з казачнымі героямі, якія могуць не толькі павесяліць, але і падняць настрой. Вы зможаце зрабіць фотаздымак з жыхарамі эколага-інфармацыйнага цэнтра, пакінуць свае водгукі ў “Кнізе наведвальнікаў”, якую з задавальненнем прапануе Свіцязянка. Яна раскажа легенду пра возера Свіцязь і пра тое, што на гэтых берагах пісаў свае творы вялікі польскі і беларускі паэт Адам Міцкевіч.

У праграме (у залежнасці ад пары года):

  1. Сустрэча са “Свіцязянкай-гаспадыняй” і “Снегавіком–гаспадаром” эколага-інфармацыйнага цэнтра.
  2. Па дарозе да запаветнай мары гасцей суправаджае Месяц. Дарога няпростая, гасцей чакае мноства перашкод, бо Кашчэй бессмяротны ўкраў гульні і пакінуў у шкатулцы толькі запіску і карту. Задача прайсці станцыі: “Паласу перашкод”, “Хатка Бабы-ягі”, “Бярлога мядзведзя”, “Уладанні Вадзянога”, “Казачна-літаратурная”, “Сетка павука”
  3. Пляцоўка “Фальклорная”: гушканне на арэлях, “Гняздо”, “Дрэва жаданняў”.
  4. Пляцоўка “Сцэнічная”: для гасцей падрыхтавана праграма: тэатралізаваны казачны паказ, хараводы і вясёлыя гульні (у Навагодняй праграме — запальванне Навагодняй елкі, сустрэча с Дзедам Марозам і Снягуркай, на Масленіцу — спальванне чучала Зімы) і многае іншае.

А таксама майстар-клас “Месяц-умелец”, знаёмства з рамёсламі, тэматычныя загадкі, майстар-класы і бяспройгрышная латарэя.

На пляцоўцы можна набыць сувенірную прадукцыю майстроў раённага цэнтра рамёсел.

Усіх наведвальнікаў эколага-інфармацыйнага цэнтра чакае духмяная гарбата.

Работа эколага-інфармацыйнага цэнтра вядзецца толькі па папярэдніх заяўках, колькасць адной экскурсійнай групы не менш чым 15 чалавек.

Заказаць праграму можна па тэлефоне 8 (01597) 2-69-94, 2-33-09