У Гродне прайшоў ІІІ фестываль «Кніжныя скарбы Беларусі». У рамках фестывалю адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой Радзімы”. Конкурс вызначыў лепшыя макеты – паменшаныя копіі архітэктурных помнікаў Гродзеншчыны. Усяго на суд журы было прадстаўлена 24 работы – Лідскі, Мірскі і Крэўскі замкі, Навагрудская гарадская ратуша і многія іншыя. Навагрудская раённая бібліятэка, а менавiта яе мастак Анатоль Бандзюкевiч, прадставiлi на конкурсе макет гарадской ратушы, якая існавала ў Навагрудку ý XVII-XVIII ст.
Макет атрымаў Дыплом II ступені ў наменацыі “Страчаная спадчына Гродзеншчыны».
http://novcrb.grodno.by/dyplom-ii-stupeni-%d1%9e-namenacyi-strachanaya-spadchyna-grodzenshchyny/