«Вайцюшкі»

Гаспадар аграсядзібы: Вайцюшкевіч Зміцер Іванавіч

Адрас: Гродзенская вобл., Навагрудскі р – н, д.Василевичи, 43
Тэл. +375 29 309 49 79
E-mail: todar@tut.by
Сайт: http://vaitiushki.by/?lang=ru
Колькасць месцаў: 8

Апісанне: Сядзіба размяшчаецца ў 140 км ад Мінска ў самым сэрцы былога Вялікага княства Літоўскага – на беразе ракі Нёман паміж Наваградкам і Лідай. Дом з трох бакоў акружаны хваёвым лесам, багатым на ягады і грыбы. Хутар з’яўляецца выдатным месцам для тых, хто плануе адпачынак у Беларусі з дзецьмі. У нас Вы зможаце зняць домік на любую колькасць дзён, а арэнда дома з лазняй прымусіць вярнуцца Вас у гэтыя месцы яшчэ не адзін раз!

Хутар Вайцюшкі – новы кшталт сельскага адпачынку ў Беларусі. Акрамя размяшчэння ва ўтульных вясковых хатках да паслуг гасцей прапануецца дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, катанне на лодках, рыбная лоўля, экскурсіі ў замкі Навагрудка, Ліды, Міра і Нясвіжа. Гаспадаром сядзібы з’яўляецца вядомы беларускі выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч. Таму акрамя асалоды прыгажосцю тутэйшых краёў Вы зможаце ацаніць беларускую песенную культуру.