Маршрут : г.п.Любча – вул.Савецкая – вул. Краснаармейская – Жоута-Неманскі канал – Налібокская пушча – в.Бор – в. Шчорсы – в. Антонаушчына -в. Лаурышэва – в. Гнесічы – Лаурышаускі манастыр – в. Сенна – г.п. Любча
Працягласць : 50 км.
Дадзены маршрут патрабуе сярэдняга узроуню фізічнай падрыхтоукі. Гэта не толькі самы працяглы веламаршрут Навагрудскага раёна, але і самы пазнавальны , паколькі пралягае праз самыя важныя гістарычныя месцы Навагрудчыны: Любчанскі замак (XVI век), Жоута-Неманскі канал (дарэвалюцыйнага часу), Налібоцкая пушча, возера Кромань, фрагменты сядзібы Храптовічау (XVIII-XIX век), Успенская царква у в.Лаурышэва (XVIII век), Свята-Ялісееўскі манастыр, магчымасць адпачнуць у сядзібе “Гасцінны двор”, помнік-крыж на магіле Эвеліны і Адама Пуслоускіх.