У Навагрудку ва «Уязной браме» ўстаноўлена скульптура рыцара (+Відэа)

Бронзавую скульптуру «Абаронца горада» вышынёй 3 метры і вагой крыху больш за тону вырабіў беларускі скульптар Генадзь Буралкін. Ён жа кіраваў усім працэсам устаноўкі рыцара, які з’яўляецца часткай памятнага знака «Уязная брама».

Вядома, Генадзь Васільевіч працаваў не адзін — стварэннем рыцара займалася яшчэ 10 чалавек. Увесь працэс заняў каля года.

Як праходзіла ўстаноўка скульптуры, глядзіце ў нашым фотарэпартажы і відэа.

IMG_2743IMG_2757IMG_2761IMG_2766IMG_2771

IMG_2784IMG_2792IMG_2805IMG_2810IMG_2838IMG_2819

IMG_2831IMG_3324IMG_3330IMG_2850

Работы па абуладкаванні памятнага знака «Уязная брама» працягваюцца. Генадзь Буралкін таксама займаецца вырабам 12 барэльефаў, якія будуць адлюстроўваць розныя перыяды з гісторыі Навагрудка. Размесцяць іх непасрэдна на браме. Акрамя таго, па эскізах скульптара на Навагрудскім заводзе металавырабаў будуць выраблены вароты, якія ўстановяць унутры брамы. Завяршыць усе работы плануецца да канца верасня гэтага года. Урачыстае адкрыццё памятнага знака адбудзецца 5 кастрычніка ў дзень святкавання 975-годдзя Навагрудка.

Анастасія Пятрова, «НЖ»