#visitNavahrudak сумесна з Бульбай віншуе з прафесійным святам працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці! 🎉
Бульба (на фота) з’явілася ў нашым горадзе не проста так)
Яна знаходзіцца насупраць каледжа тэхналогій і бяспекі (раней аграрны), у якім знаходзіцца лабараторыя па вырошчванні бульбы на бязвіруснай аснове ☝🏼
А колькасць лабараторый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці насеннага матэрыялу бульбы ў нашым рэгіёне і краіне, не такая вялікая, тым больш, на базе сярэдняй установы адукацыі 🥔💪🏼
Тут не толькі памнажаюць новыя сарты, але і вырошчваюць бульбу для рэалізацыі сельскагаспадарчым прадпрыемствам і насельніцтву. Таму, магчыма, і ў Вашых засеках ляжыць бульба з навагрудскімі каранямі 😉
Яшчэ ў Наваградку знаходзіцца ААТ «ПравітБел» — одно з старэйшых і буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі па вытворчасці замарожаных паўфабрыкатаў.
❗ Менавіта з гэтай кампаніі ў 1998 годзе пачалася гісторыя вытворчасці ў Беларусі замарожанай прадукцыі з беларускай бульбы! 😎
Ці дастаткова гэтага, каб звацца сталіцай бульбы Беларусі?)
#visitNavahrudak #новогрудок #наваградак #сасвятам #деньработниковАПКиперерабатывающейпромышленности #бульбаНовогрудок #артобъект #туризмвБеларуси #novogrudok #winter #Belarus


