12 красавіка ў Навагрудку адбылася значная падзея – адкрыццё крыпты-капліцы адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту ў касцёле Святога Міхаіла Арханёла. Гэта ўжо другая крыпта, даступная для вернікаў і гасцей Навагрудчыны. Урачыстасць узначаліў часовы павераны
ў справах Ватыкана ў Беларусі ксёндз Кшыштаф Сэрока.


