Навагрудак. Перыяд ВКЛ і ў складзе Рэчы Паспалітай

Знешняя пагроза дала штуршок развіццю новага этапа дзяржавабудаўніцтва на беларускіх землях. Адным з важнейшых удзельнікаў гэтага працэсу стала Новагародскае княства (Новагародак).


1 ліпеня 1253 г. Міндоўг быў каранаваны ў Новагародку хелмскім біспупам Генрыхам каралеўскай каронай. Цырымонія адбылася з вялікай урачыстасцю паводле прынятага ў Заходняй Еўропе рытуалу.
Пасля забойства Міндоўга ў 1263 г. новагародцы дапамаглі яго сыну Войшалку пакараць забойцаў бацькі і ўсталявацца ва ўладзе. Праўда, хутка Войшалк адмовіўся ад гэтай пасады на карысць Шварна Данілавіча, свайго швагра, і вярнуўся у манастыр. Так Новагародская зямля трапіла пад кантроль галіцка-валынскіх князёў.

pic_2

Пазней новагародцы мужна змагаліся за незалежнасць у супрацьстаянні з крыжакамі Тэўтонскага ордэна. У 1314 г. тэўтонцамі была здзейснена аблога Новагародка. Крыжакі і ў далейшым неаднаразова рабілі паходы на новагародскі замак. Так, рыцары Тэўтонскага ордэна былі пад Новагародкам у 1321, 1341, 1391, 1394 гг.

Важнай падзеяй для насельніцтва горада і рэгіёна было выданне Новагародскага прывілея 1440 г., у якім гарантаваліся правы і вольнасці яго жыхароў.

Новагародчына на працягу ўсёй гісторыі ВКЛ адыгрывала важную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы.

pic

Новыя выпрабаванні напаткалі Новагародак пасля 1654 г. У выніку ваенных дзеянняў 1654-1667 гг. Новагародскі край быў спустошаны, у сувязі з чым у 1661 г. сойм Рэчы Паспалітай на чатыры гады вызваліў Новагародак ад усіх падаткаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Новагародак апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, і ў гісторыі горада пачаўся новы перыяд развіцця.

«НЖ»