«Пяшчота велікодных тварэнняў» – пад такой назвай у Навагрудскім аддзеле рамёстваў праходзіць выстаўка работ таленавітых майстроў, якая прымеркавана да вялікага і радаснага свята – Дня Светлага Хрыстова Уваскрэсення.

Штогод работнікі аддзела рамёстваў запрашаюць навагрудчан і гасцей горада наведаць велікодную выстаўку: пагрузіцца ў атмасферу духоўнасці і творчасці, палюбавацца прыгожымі і арыгінальнымі вырабамі мясцовых умельцаў. І сёлета майстры Навагрудчыны прадставілі свае работы на тэму Вялікадня, а ў выставачнай зале аддзела рамёстваў вітае святочны настрой.

