Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае на выстаўку музычных апаратаў «Машыны, якія гавораць»

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі 5 сакавіка прайшло адкрыцце выстаўкі музычных апаратаў «Машыны, якія гавораць».

На выстащцы прадстаўлены патэфоны, грамафоны, радыёлы і іншыя музычныя апараты з фондаў музея і прыватнай калекцыі навагрудчаніна Сяргея Лаўрушчыка. На выставе таксама экспануюцца радыёпрыёмнікі, магнітафоны, якія прадаставіла музею тэлекампанія Навагрудка Нова-ТБ.


На адкрыццё выстаўкі завіталі юныя навагрудчане, вучні сярэдняй школы №4, а таксама навучэнцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, навагрудчане.

З захапленнем дзеці слухалі калекцыянера Сяргея Юльянавіча Лаўрушчыка, які расказвае аб прадметах, якія сабраў, разам заводзілі музычныя апараты, гадзіннік, радыепрыемнікі.


Наведвальнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння прыбораў для механічнага запісу і ўзнаўлення гукаў, але і самі мелі магчымасць завесці патэфон, паслухалі песні ў выкананні Леаніда Уцёсава, Марка Бернэса, Ганны Герман, Уладзіміра Высоцкага.

Выстаўка ў гістарычна-краязнаўчым музеі будзе працаваць да 30 сакавіка.

Вольга Пісар, «НЖ»