І Казіміраўскі фэст адбудзецца ў аграгарадку Уселюб 17 жніўня

17 жніўня на тэрыторыі касцёла Святога Казіміра аграгарадка Уселюб адбудзецца І Казіміраўскі фэст #РАЗАМ.

У праграме: малітва, музыка, вершы, танцы, майстар-класы, гумар, вясковыя прысмакі, гульні і забавы ХІХ ст., латарэя і розыгрыш суперпрыза.

Пачатак у 15.00. Уваход вольны.

На свята можна дабрацца на аўтобусе, які ў 14.00 адправіцца ад прыпынку на плошчы імя Леніна па вул. Міцкевіча (насупраць касцёла Святога Міхала).

Арганізатараты фэста: парафія Святога Казіміра і аддзел культуры райвыканкама.

Паважаныя навагрудчане, калі вы жадаеце выступіць суарганізатарамі фэста ці аказаць іншую пасільную дапамогу, звяртайцеся да настаяцеля парафіі ксяндза Віталія Цыбульскага па тэл. 8-(044)-46506298-(029)-2800545, ці пішыце на E-mail: vitali.sp@mail.ru